Каталіцкі біскуп заявіў пратэст на дзеянні сілавікоў на тэрыторыі Чырвонага касцёла
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе рашучы пратэст на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур, якія ўвечары 26 жніўня заблакавалі ўваход і выхад у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).
![Фота Дар’і Буракінай / T*T.BY Фота Дар’і Буракінай / T*T.BY](/img/v1/images/2020_08_26_ploshcha837_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дар’і Буракінай / T*T.BY
Іерарарх папярэджвае дзяржаўныя ўлады Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтва сілавых структур, што падобныя дзеянні з’яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл з’яўляецца святыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе жадаючыя.
Блакаванне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь праву грамадзянаў на свабоду сумлення і веравызнання, абражае пачуцці вернікаў і выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых.
Біскуп Касабуцкі патрабуе неадкладна разблакаваць уваход і выхад з Чырвонага касцёла і не перашкаджаць нікому заходзіць у святыню і выходзіць з яе.
Пратэст Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага падтрымлівае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. Іерархі выказваюць надзею на тое, што падобныя дзеянні сілавых структур на тэрыторыі святыняў больш ніколі не паўтарацца.
catholic.by