Каваленку паставілі дыягназ “анарэксія”
Пры апошнім ўзважванні Сяргей Каваленка, якога перавялі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба–3 пад Віцебскам, важыў 48 кілаграмаў 900 грамаў. Доктар паставіў яму дыягназ “анарэксія — страта пачуцця голаду.

27 сакавіка з вязнем сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка. Муж паведаміў ёй, што яго збіраюцца прымусова карміць праз зонд. З дыягназам “анарэксія ён не згодны. Яшчэ паведаміў пра тое, што падчас пераводу ў віцебскую калонію з Мінску не мог сам несці свае рэчы — дапамагалі канваіры і іншыя вязні. Яму цяжка рухацца, таму на прагулку ён не ходзіць.
Знаходзіцца Сяргей Каваленка асобна да іншых зняволеных. Аднак за ім здзяйсняецца пільны нагляд праз шкло.
Нагадаем, Сяргей Каваленка з 19 снежня 2011 года з перапынкамі вядзе галадоўку на знак пратэсту супраць свайго зняволення тэрмінам 2 гады і 1 месяц, якое яму вынеслі за парушэнне адбыцця папярэдняга пакарання (“хатняя хімія) за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.
Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска