Казка пра студэнтаў-трусікаў і дэканаў-ваўкоў (відэа)

У казцы для дарослых эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч заклікае "студэнтаў-трусікаў" не падпарадкоўвацца "дэканам-ваўкам", якія заганяюць іх на датэрміновае галасаванне. Пра выпадкі прымусу праваабаронца просіць паведамляць на "гарачую лінію" незалежным назіральнікам.
 

“Гарачая лінія” кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працуе па ўсёй краіне ў дні датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6-га склікання. Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра парушэнні выбарчага заканадаўства, якімі з'яўляюцца:- прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні- незаконная агітацыя за кандыдатаў па месцы вашай працы ці вучобы- укід бюлетэняў у скрыні на выбарчых участках- замена выбарчых бюлетэняў.
Графік працы тэлефоннай лініі: з 5 да 14 верасня - з 09:00 да 21:00, 11 верасня - кругласуткава.

call_phones.jpg

Праваабаронцы за свабодныя выбары