Кіраўнік ГУБАЗіК: да пратэстоўцаў ужывацць зброю, у тык ліку агнястрэльную, будуць «гуманна»

«Мы гуманна ўжывём зброю да іх, у тым ліку агнястрэльную», — паабяцаў Мікалай Карпянкоў, кіраўнік ГУБАЗіК.

Фота ТАСС

Фота ТАСС


Беларускія праваахоўнікі гатовыя «гуманна» ўжыць зброю, у тык ліку агнястрэльную, для навядзення «парадку» ў краіне. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў.
«Мы вымушаныя будзем прымяніць зброю для таго, каб абараніць грамадзян, абараніць правапарадак, абараніць простых людзей, тых дзяцей, якія растуць, каб яны не бачылі вось гэтай вакханаліі», — адзначыў Мікалай Карпянкоў, павеламляе сайт тэлеканала «Беларусь-1».

«Мы, вядома, гуманна будзем выкарыстоўваць у дачыненні да іх зброю, у тым ліку і агнястрэльную, і самых небяспечных вастракапытных мы з вуліц прыбярэм», — паабяцйаў Карпянкоў. Пры гэтым сказаў, што «любы, хто падыме руку з заточкай на супрацоўніка праваахоўных органаў, па іх будзе ўжыта агнястрэльная зброя».