Кіраўнік INeedHelpBY: Запэўніваем, што з нашага боку ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі не было
Кіраўнік INeedHelpBY Філіп Гаўрышаў пракаментаваў масавыя затрыманні па справе праекта, распавёў, як уладкаваная дапамога палітвязням і параіў, што рабіць, калі да вас прыйшлі.
«У Беларусі з 23 студзеня 2024 г. пачаліся масавыя затрыманні былых палітычных зняволеных і сваякоў цяперашніх.
Мы пацвярджаем, што падчас допыту ў часткі затрыманых пытаюцца, ці атрымлівалі яны прадуктовую дапамогу ад INeedHelpBY. У большасці выпадкаў людзей адпускаюць дамоў у адсутнасць падстаў для прыцягнення да адказнасці і доказаў узаемадзеяння з ініцыятывай».
Таксама Філіп Гаўрышаў растлумачыў, як працуе праект.
«Галоўная задумка ў тым, што ніхто не атрымлівае дапамогі асабіста ад ініцыятывы. Беларусы, якія аказаліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, атрымліваюць дапамогу ад неабыякавых суайчыннікаў, якія жадаюць дапамагчы прадуктамі харчавання.
Гэта значыць, фізічныя асобы аказваюць дапамогу іншым фізічным асобам добраахвотна з дабрачыннымі намерамі. Таму ўся атрыманая дапамога накіравана і атрымана не ад арганізацыі INeedHelpBY, а ад прыватных асоб — ад сяброў, прыяцеляў, знаёмых і землякоў; імі ж яна і была аплачана».
Кіраўнік праекта пакінуў рэкамендацыі на выпадак, калі да вас прыйшлі па справе INeedHelpBY:
1. У першую чаргу выдаліце Тэлеграм-бот ініцыятывы, бо яго ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
2. Дамагайцеся на тым, што дапамогу атрымлівалі ад беларусаў, а не ад нашай ініцыятывы.
3. Калі жадаеце выдаліць вашыя асабістыя дадзеныя з нашай сістэмы — напішыце ў службу падтрымкі.
4. Адпішыцеся ад нашых сацсетак.
5. Пачысціце кэш.
Запэўніваем, што з нашага боку ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі не было.
Мы сочым за сітуацыяй. У выпадку з'яўлення новых дадзеных будзем вас інфармаваць» — Філіп Гаўрышаў, кіраўнік праекта INeedHelpBY.
Па справе INeedHelpBY цягам 23 і 24 студзеня былі затрыманыя 148 чалавек.