
Мікалай Брэдзелеў
Інфармацыя аб затрыманні Мікалая Брэдзелева з'явілася 10 снежня. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае відэа», на якім Мікалай прызнаецца ў тым, што быў падпісаны на прызнаныя экстрэмісцкімі тэлеграм-каналы, а таксама ў тым, што жыве з мужчынам. Таксама Брэдзелева абвінавацілі ў нібыта зліве даных беларусаў.
Кіраўніцтва А1 і амбасада Аўстрыі асудзілі затрыманне Мікалая Брэдзелева.