Кнігі Алеся Пушкіна і Сяргея Скрабца ў «Беларускай турэмнай літаратуры»
Праваабарончая арганізацыя «Вясна» і Беларускі ПЭН-цэнтр прэзентавалі ў Мінску чарговыя кнігі з выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» аўтарства мастака Алеся Пушкіна і палітыка Сяргея Скрабца.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі распавёў пра
новыя кнігі:
— Альбом Алеся і ўспаміны Сяргея Скрабца выйшлі ў серыі “Бібліятэка турэмнай літаратуры”, якую запачаткаваў і выдае Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Гэта ўжо не першыя кніжкі, і як паказвае нашае жыццё, верагодна, не апошнія. Сяргей Скрабец — палітык, бізнесмэн. Гэты шлях для яго быў вельмі няпросты. Ён быў дэпутатам Палаткі з 2000-га па 2004-ы год, калі ўжо, здавалася б, прыстойных людзей туды ўжо не бралі, ну, нейкім чынам яны туды прасачыліся.


Мастак Алесь Пушкін прыйшоў на прэзентацыю свайго “Турэмнага альбома” з афарбаванымі на чырвоны колер рукамі, каб падтрымаць перформанс Піліпа Шаўрова, які размаляваў рукі помніку Аляксандру Пушкіну ў Мінску і цяпер знаходзіцца ў зняволенні.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё
Рацыя