Каля будынка Вярхоўнага суда ўсталююць скульптуру — «падабенства абеліска»

Перад будынкам Вярхоўнага суда ўсталююць скульптуру з нагоды 490-годдзя Статута ВКЛ і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі.

__skulptura_2_571x848.jpg

Пра гэта скульптар Сяргей Бандарэнка распавёў агенцтву «Мінск-Навіны».

Сяргей Бандарэнка стварыў гэты помнік разам з маладым калегам Арцёмам Мядзведзевым у 2019 годзе.

— Гэта стылізаваная постаць жанчыны ў нацыянальным строі вышынёй 4,5 м. Яна — як алегорыя гісторыі. Задача была зрабіць падабенства абеліска. У руках жанчыны дзве кнігі — сімвал пераемнасці ведаў, — распавёў Сяргей Бандарэнка. — Скульптура выканана з літога алюмінію і пакрытая спецыяльным матэрыялам, які імітуюе камень бэжавага колеру. Яна будзе гарманічна глядзецца на фоне фасада будынка Вярхоўнага суда.

Калі помнік усталююць, пакуль не вядома. Пляцоўка для яго мантажу Яшчэ не гатовая.

Фота minsknews.by