Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 570 чалавек
Гэта толькі тыя, каго прызнала палітвязнямі праваабарончая арганізацыя «Вясна». Сотні арыштаваных па палітычных матывах яшчэ не маюць гэтага статусу.

Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 570 чалавек.
Сёння праваабаронцы дадалі ў спіс дзевяцярых: Юлію Гарачка, Яўгена Бабака, Цімура Газізава, Аляксандра Юрчыка, Івана Пацейчука, Максіма Імхавіка, Андрэя Тарасаўца, Уладзіміра Мацюха, Вячаслава Яльніцкага.