Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата

19 ліпеня суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуд дзесяці палітвязням, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 293, 218, 295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

sprava_11.jpg


Пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:(паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса)
23-гадоваму оптыку Арцёму Касакоўскаму,37-гадоваму Дзмітрыю Ластоўскаму,31-гадоваму Дзмітрыю Жэбуртовічу.
Восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць ім пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў)
40-гадоваму будаўніку Паўлу Нядбайлу,33-гадоваму архітэктару, дызайнеру Расціславу Стэфановічу,26-гадоваму зваршчыку Яўгену Прапольскаму,23-гадоваму Аляксандру Рэзніку,48-гадоваму сістэмнаму адміністратару Сяргею Плонісу,20-гадоваму Арцёму Міцуку,Аляксандру Юрчыку (не з'яўляецца палітвязнем).
Дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі:(шляхам частковага складання пакаранняў: паводле ч.1 арт. 13 Крымінальнага кодэкса і ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса пракурор папрасіў прызначыць пяць гадоў, паводле ч.1 арт. 13 і ч.3 арт.218 — сем гадоў, паводле ч.2 арт. 295 — пяць гадоў без штрафа):
38-гадоваму інжэнеру СПА, менеджару Юрыю Бялько.
Менавіта такія пакаранні запрошваў старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Аляксандр Рамановіч.
 Падчас абвяшчэння прысудаў з вязняў не знялі кайданкі. Некалькі з іх, а таксама некаторыя слухачы ў залі выкрыкнулі «Жыве Беларусь!».

Як разглядалі справу?

Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання «чыстасардэчных прызнанняў».Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».
spring96.org