Цяпер грашовы перавод палітвязням змогуць адпраўляць толькі сваякі
Згодна з абнаўленнямі ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе (п. 4 арт. 85) , асуджаныя цяпер могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад не сваякоў толькі з дазволу адміністрацыі выпраўленчай установы, паведамляе «Наша Ніва».
![palitviazni_3.jpg.crdownload palitviazni_3.jpg.crdownload](/img/v1/images/palitviazni_3.jpg.crdownload?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Важна разумець, што гэта тычыцца калоній: чалавеку, які
знаходзіцца, напрыклад, у СІЗА да суда ці чакае абскарджвання, усё яшчэ могуць
накіроўваць і бандэролі, і пераводы ўсе ахвотныя.
Дадзеныя змены набылі моц у чэрвені, але яшчэ да гэтага
некалькі чалавек, што лістуюцца з палітвязнямі, паведамлялі, што
асуджаных загадзя папярэдзілі: хутка ў вас забяруць «лішнія» грошы і падтрымку
ад «чужых» людзей.
Адпраўленыя ўжо пасля ўступлення змен у сілу пераводы цяпер вяртаюцца людзям назад.
«Што рабіць?» — задаецца пытаннем «НН». Спрабаваць падтрымліваць палітвязняў, як і
раней: усё ж прымуць перавод на «атаварку» ці не — вырашае адміністрацыя
канкрэтнай установы. Калі пераводы ўсё ж вяртаюцца — выходзіць на сваякоў і
блізкіх асуджанага і падтрымліваць вязняў праз іх.