Колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі набліжаецца да 2000 за суткі

За апошнія суткі колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, вырасла на 1939 чалавек (6,56% ад пратэставаных). Колькасць выпадкаў заражэння на раніцу 10 снежня 2020 года вырасла да 154392 чалавек.

koronavirus_4.jpg


Колькасць смерцяў ад COVID-19 павялічылася на 8 да 1238 чалавек, паведамляе АФН.

Ачунялі і выпісаныя 132085 (+2135) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1238 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя РБ.

Паводле звестак ведамства, у Беларусі праведзеныя 3517016 (+29548) тэстаў каронавірус.