«Коміын олан». У расійскім Сыктыўкары затрыманага не змаглі судзіць, бо ён размаўляў на мове комі (аўдыё)

Цікавы выпадак адбыўся пасля хвалі затрыманняў падчас акцый пратэста супраць арышта апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Аднаго з актывістаў у Сыктыўкары суддзя проста не змагла ўцягнуць у працэс, бо той гаварыў па-свойму — засім незразумела для суддзі. 

slide_0.jpg

У Сыктыўкары затрыманы актывіст Аляксей Іваноў спачатку адмовіўся падпісаць пратакол без перакладу на мову комі, піша «Новая газета». Яго адпусцілі з аддзялення паліцыі.

Не задаўся і суд над хлопцам, на якім ён таксама ўпарта карыстаўся роднай мовай. Суддзя прасіла, каб ён казаў па-руску, але актывіст адмовіўся. У выніку працэс адклалі, паабяцаўшы знайсці перакладчыка.

На Іванова склалі пратакол па артыкуле аб парушэнні ўстаноўленага парадку правядзення мітынгу.

«Яны самі мяне выклікаюць у суд, не даюць спакойна працаваць, і я не павінен падладжвацца пад іх, забяспечыць яўку перакладчыка. Мне проста лягчэй карыстацца мовай комі. І ў мяне ёсць такое права», — патлумачыў Іваноў.

Відэа «Хартыя 97».