Кожнаму вязню — апекуна

Міжнародная кампанія ў абарону беларускіх палітвязняў еўрапейскімі парламенцёрамі набірае хаду: за мінулы тыдзень яшчэ два дэпутаты нямецкага Бундэстагу сталі апекунамі.

Франц Цёнес з фракцыі сацыял-дэмакратаў узяў шэфства над экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам, а Філіп Місфельдэр, спікер па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС, аб’явіў пра апякунства над старшынёй “Маладога Фронту Змітром Дашкевічам.

Старшыня нямецкай праваабарончай арганізацыі “Libereco і адначасова арганізатар кампаніі “Шэфства над палітвязнямі Ларс Бюнгер распавёў “Новаму Часу акалічнасці кампаніі: “Мы намагаемся прыцягнуць увагу да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі і наладзіць асабістыя трывалыя стасункі паміж імі і еўрапейскімі палітыкамі. Найперш мы запытваем пра магчымасць апякунства ў дэпутатаў Бундэстагу і Еўрапарламента, але мы хочам уключыць у кампанію дэпутатаў нацыянальных парламентаў розных краін, што ўваходзяць у ЕС. Збольшага мы кантактуем з парламенцёрамі, якія займаюцца правамі чалавека і міжнароднай палітыкай, цікавяцца Беларуссю.
Паводле словаў Ларса Бюнгера, “палітычнае апякунства ўключае ў сябе публічныя заявы ў падтрымку палітвязня і яго сям’і, дасыланне лістоў на імя Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць вязня, віншаванні “апякунца са святамі, лабіраванне станоўчых рашэнняў датычна ціску на беларускія ўлады. Нямецкі праваабаронца запэўнівае, што ўдзельнікі кампаніі будуць шукаць апекуноў для ўсіх палітвязняў, а не толькі для экс-кандыдатаў у прэзідэнты і вядомых грамадскіх актывістаў: “Мы спадзяемся знайсці дэпутатаў-апекуноў для ўсіх людзей, якія знаходзяцца пад крымінальным пераследам пасля падзеяў 19 снежня, незалежнасці ад узроўню іх вядомасці ў грамадстве. Такіх людзей больш за 50, а таму гэты пошук зойме час.
Ларс Бюнгер падзяліўся бліжэйшымі планамі кампаніі “Шэфства над палітвязнямі: “Хутка пра апякунства абвесцяць Мануэль Саразін, дэпутат Бундэстагу ад Партыі Зялёных, і дэпутат Еўрапарламента, хрысціянскі дэмакрат Міхаэл Гахлер. Парламенцёры возьмуць шэфства, адпаведна, над Мікітам Ліхавідам і Паўлам Севярынцам.
Нагадаем, на дадзены момант пад апекай еўрапейскіх дэпутатаў знаходзяцца Андрэй Саннікаў, Зміцер Бандарэнка, Аляксандр Атрошчанкаў, Мікалай Статкевіч і Зміцер Дашкевіч.