Кожны дзясяты! За час кіравання Лукашэнкі стала менш на мільён!

На пачатак 2023 года ў Беларусі налічваецца 9 200 617 чалавек. За год, паводле звестак Белстата, беларусаў стала менш на 54,9 тысячы чалавек. І гэтыя лічбы не ўлічваюць незарэгістраваную эміграцыю! У цэлым з 1994-га насельніцтва краіны скарацілася на мільён.

_dzeci___horad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Жыхароў стала менш ва ўсіх беларускіх абласцях, але самыя вялікія страты панеслі Магілёўшчына і Віцебшчына (мінус 1,11% і 1,08% насельніцтва). Менш за ўсіх пацярпела Мінская вобласць, прыводзіць статыстыку Thinktanks.

Ужо трэці год працягваецца новы для краіны трэнд — насельніцтва сталіцы, якое раней пастаянна расло, цяпер пачало скарачацца. Цяпер у Мінску жыве 1,995 мільёна чалавек.

Скарачэнне колькасці беларусаў, якое зарэгістравала афіцыйная статыстыка ў 2022 годзе, аказалася не такім радыкальным, якое назіралася два папярэднія гады. У 2021 годзе насельніцтва краіны скарацілася на 94,1 тысячы чалавек, у 2020 годзе — на 60,6 тысячы. І гэта афіцыйная статыстыка, якая ўлічвае далёка не ўсё. Да таго ж апошнія гады амаль уся статыстычная інфармацыя стала засакрэчанай.

Адметна таксама, што лічбы страт мінулага года нашмат большыя за тыя, якія назіраліся да 2020 года. Так, напрыклад, у 2019 годзе насельніцтва скарацілася толькі на 19 тысяч чалавек, а ў 2016 годзе быў знамянальны перыяд, калі колькасць нават крыху падрасла.

Атрымліваецца, за тры апошнія гады Беларусь страціла каля 200 тысяч сваіх жыхароў. У цэлым з 1994-га насельніцтва краіны скарацілася на мільён.

Адзначым яшчэ і тое, што з 2020 года ў Беларусі перастала публікавацца статыстыка па смяротнасці і нараджальнасці.


Раманчук: Самая вялікая праблема — скарачэнне насельніцтва ў Беларусі

Нават беларускія ўлады вымушаныя прызнаць, што насельніцтва краіны скарачаецца. У 2022-м годзе — зноў мінус невялікі горад.

Беларусь вымірае. Павольна, але ўпэўнена, разважае эканаміст Яраслаў Раманчук. — У рэжыме дыктатуры гэта непазбежна. Іншага не дадзена. Дэмаграфічнае дно наканаванае. Дабро аглушанае кулаком улады. Здаровы сэнс адменены. Верацяно пакаленняў зламанае. Вёска ўжо спустошаная. Прадпрымальніцтва пахаванае жыўцом. Усё, да чаго датыкаецца вертыкаль, ператвараецца ў лайно. Свядомасць людзей азмрочаная, а начальнікаў — разбэшчаная. Замест свабоды — пекла цісне за горла.

Было 10,2 мільёна — стала 9,2 мільёна чалавек у Беларусі. Лічым колькасць здаровых, прадукцыйных, працаздольных людзей — тых, хто актыўна задзейнічаны ў вытворчасці дабаўленага кошту.

Усяго з Беларусі маем: 9,2 мільёна чалавек.

З іх:

~2,7 млн. пенсіянераў — яны ўжо сваё адпрацавалі.

~1,6 млн. чалавек да 18 гадоў, якія яшчэ не працуюць.

~1,2 млн. чалавек не ўдзельнічаюць у рабочай сіле.

~1,0 млн. — на ўтрыманстве падаткаплацельшчыкаў.

~0,7 млн. — баласт рабочай сілы на дзяржаўных прадпрыемствах.

~1,0 млн. — з'ехала ці было выгнана з краіны.

І колькі застаецца? 1 мільён чалавек! Адзін мільён чалавек вымушаны працаваць не толькі за сябе і за таго хлопца, а на яшчэ восем чалавек. Вось такая праўда пра беларускі «стабільны», «сацыяльна арыентаваны» эксперымент.