Крэмль: выдача Баўмгертнера Расіі зацягваецца

У Крамлі чакаюць, што Беларусь неўзабаве перадасць Расіі затрыманага генеральнага дырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.



jhnys_w465h262.jpg

"Гэты працэс трошкі зацягваецца. Учорашнія словы прэзідэнта Беларусі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытанне будзе ў найбліжэйшы час вырашана", — заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

Як паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці экстрадыцыі гендырэктара "Уралкалія" ў Расію для правядзення следчых дзеянняў. Паводле яго слоў, для гэтага няма ніякіх перашкод.

"Мы абсалютна за яго не трымаемся. Калі сапраўды па законе разбяруцца, а на тым баку (расійскім — Тэлеграф) урон каласальны, і ён бачны няўзброеным вокам", — адзначыў кіраўнік дзяржавы 19 верасня.


telegraf.by