Расія. Нептун пакараў краіну

На расійскіх інтэрнэт-форумах абсалютна ўсур’ёз абмяркоўваюць версію пра тое, што цяперашняя маштабная паводка на Далёкім Усходзе — гэта кара Нептуна. Нептун, быццам, не прабачыў учынкаў Расійскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ).



0_35542800_1343545293_l.jpg

Нагадаем, што ўлетку ў Расіі з падачы РПЦ фактычна забаранілі свята Нептуна. Руская праваслаўная царква настаяла на выключэнні з праграмы святкавання Дня расійскага флоту «паганскіх персанажаў», у тым ліку і бога мора.

 «Многія людзі, якія лічаць, што паганскія святы — гэта таксама нашы традыцыі, не ведаюць сапраўднага сэнсу гэтых святаў. Аднак, калі мы ўспомнім, як святкавалі паганскія дні ў мінулым, то ўбачым, што ў бяскрыўдных гульнях ля вогнішча хаваецца сэнс зусім іншага значэння. Усе гэтыя бяздзейныя гулянні заканчваліся ўсеагульным блудам. Я лічу, што паганскія традыцыі павінны застацца ў мінулым», — сказаў адзін з ініцыятараў рэпрэсій супраць Нептуна.

І вось цяпер, быццам, Нептун вырашыў адпомсціць за ягоны пераслед. Праўда, аматары жартаў кажуць, што магло быць і горш. «Галоўнае, Бахуса не ўгнявіць», — пішуць яны.

Паводле расійскай прэсы