Крымінальная справа Марыі Калеснікавай і Максіма Знака пачне разглядацца 4 жніўня
Крымінальная справа Марыі Калеснікавай і Максіма Знака пачне разглядацца ў Мінскім абласным судзе 4 жніўня.
![kolesnikova_znak_1.jpg kolesnikova_znak_1.jpg](/img/v1/images/kolesnikova_znak_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Справа будзе разгледжана ў закрытым рэжыме, піша «Наша Ніва».
Адвакату Максіму Знаку і кіраўніцы штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай ставяць у віну «змову або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (да 12 гадоў пазбаўлення волі); «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (да 5 гадоў пазбаўлення волі); «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраванне ім» (да 7 гадоў пазбаўлення волі).
Максім Знак і Марыя Калеснікава знаходзяцца за кратамі з верасня 2020 года, яны прызнаныя палітвязнямі.