Ксяндзу Андрэю Кеўлічу прызначылі штраф у памеры 640 рублёў за рэпост
Каталіцкага святара судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ксяндзу Андрэю Кеўлічу прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь (640 рублёў), паведамляюць праваабаронцы.
Святара затрымалі 18 красавіка адразу пасля імшы ў
касцёле ў Горках. Падставай для затрымання стаў рэпост з «экстрэмісцкага»
канала. На Кеўліча склалі пратакол і потым выпусцілі з мясцовага РАУСа.