Квіткі на ЧС па хакеі ў Мінску купляюць пераважна расіяне і краіны Балтыі
Дырэктар білетнага аператара кампаніі Ticketpro Кірыл Сушчынскі распавёў Tribuna.com аб ходзе продажаў білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
«Рэалізацыяй займаецца не толькі Ticketpro, але і кампанія «ЦэнтрКурорт». Па нашай лініі прададзена больш за палову квіткоў на матчы чэмпіянату свету па хакеі. Больш
за 40% — у «Мінск-Арэну» і каля 20% — у «Чыжоўка-Арэну». Адносна малая колькасць набытых месцаў на другую па значнасці хакейную пляцоўку
тлумачыцца проста: актыўныя продажы квіткоў (на асобныя гульні ) пачаліся толькі ў канцы снежня».
К. Сушчынскі мяркуе, што калі завершацца Алімпійскія гульні ў Сочы, на сусветны хакейны форум у Мінску накоціць другая хваля ажыятажу.
«Павышаную цікавасць выклікалі гульні зборных Беларусі, Расіі і фінал. Квіткоў на гэтыя сустрэчы практычна не засталося. Найменшы ж попыт - на матчы лядовых дружын Францыі, Італіі і
Казахстана.
Больш за ўсё набыта квіткоў заўзятарамі з краін СНД і Балтыі.
Былі і экзатычныя пакупнікі з дзяржаў, дзе хакей, прама скажам, не на вядучых ролях: Паўднёвай Карэі, Тайваня, Кітая, Ірландыі. Хоць з дакладнасцю сказаць, што прадстаўнікі менавіта гэтых краін
прыедуць у маі ў Мінск, нельга. Цалкам магчыма, куплі здзяйснялі грамадзяне з былога СССР, якія пражываюць за мяжой».