Сёння стартуюць ХXII зімовыя Алімпійскія гульні
ХXII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у расійскім горадзе Сочы з 7 да 23 лютага. У 15 дысцыплінах сямі відаў спорту агулам будуць разыграныя 98 камплектаў узнагарод.
Фота — ria.ru
Беларусь прадставяць 27 спартоўцаў, якія паўдзельнічаюць у спаборніцтвах па 5 дысцыплінах: біятлон, фрыстайл, лыжныя гонкі, горныя лыжы і шорт-трэк. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чакае ад беларускіх алімпійцаў паспяховых выступаў. Дарэчы, кіраўнік Беларусі на запрашэнне прэзідэнта Расіі наведае цырымонію адкрыцця XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Жывая трансляцыя з урачыстага адкрыцця Алімпійскіх гульняў на тэлеканале "Беларусь 1" пачнецца ў 19.10.
У Сочы ўведзеныя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Нягледзячы на ранейшыя пагрозы з боку баевікоў з Паўночнага Каўказу, улады Расіі заяўляюць пра поўную бяспеку Гульняў.
Склад беларускай зборнай:
біятлон — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава, Надзея Пісарава; Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка, Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка.
фрыстайл — Аляксей Грышын (сцяганосец зборнай), Дзмітрый Дашчынскі, Антон Кушнір, Дзяніс Восіпаў; Ала Цупер, Ганна Гуськова, Вольга Капусціна.
лыжныя гонкі — Сяргей Далідовіч, Аляксандр Лазуткін, Міхаіл Сямёнаў, Аляксей Іваноў; Алена Саннікава, Валянціна Камінская.
горныя лыжы — Юрый Данілачкін; Марыя Шканава.
шорт-трэк — Максім Сяргееў; Вольга Талаева.