Латвійская мытня знайшла беларускія цыгарэты ў грузавым цягніку
30 снежня латвійскія памежнікі перахапілі партыю цыгарэт у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі.
Кантрабанду выявілі пры дапамозе службовай сабакі. У трох
пустых вагонах-хоперах знаходзілася 16 упаковак цыгарэт (больш за 260 тысяч
штук). Усе пачкі былі з беларускімі акцызнымі маркамі. Сума нявыплачаных з
цыгарэт падаткаў ацэньваецца ў 44 тысячы еўра, паведамляе мытная служба Латвіі.
Паводле reform.by.