Лекар-рэаніматолаг, затрыманы пасля акцыі салідарнасці, трапіў у рэанімацыю
Багдана Шыльнікоўскага затрымалі ўчора ўвечары. Пасля акцыя салідарнасці лекараў, на якой прысутнічаў міністр аховы здароўя, на паркоўцы ля Студэнцкай вёскі да Багдана Шыльнікоўскага падышлі людзі ў цывільным. Мінулую ноч і першую палову дня лекар БХМД правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго калегі сёння зладзілі акцыю пратэсту.

Фота Арцёма Лявы
Па словах сябра Сяргея, які шукаў яго, Багдана Шыльнікоўскага прывезлі Цэнтра
ізаляцыі правапарушальнікаў на “хуткай” прыкладна ў 13.30 13 жніўня ў бальніцу.
Лекары БХМД правялі абследаванне. Цяпер Багдан Шыльнікоўскі знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні.
Нагадаем, 12 жніўня каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прайшла акцыя салідарнасці, на якой сабралася больш за 200 медыкаў у белых халатах. На працягу гадзіны яны стаялі на праспекце Дзяржынскага, некаторыя трымалі ў руках плакаты з надпісамі "лекары супраць гвалту», "спыніце гвалт".
Да прысутных прыязджаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. “Нам дарагі і патрэбны кожны з вас! Мы — за цывілізаваны шлях вырашэння спрэчак!” — сказаў тады міністр.
Пасля заканчэння акцыі лекары пачалі разыходзіцца. Пасля гэтага Багдана Шыльнікоўскага затрымалі на паркоўцы ля Студэнцкай вёскі людзі ў цывільным. Яго калегі распавялі пра затрыманне: “Ён размаўляў з хлопцамі каля інтэрната, падбеглі супрацоўнікі ў цывільным і адвялі. На ўсялякі выпадак: пры затрыманні ён не супраціўляўся і нічога не выкрыкваў”.
Сёння, 13 жніўня, лекары Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі выйшлі на акцыю пратэсту.

Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы