Лера Яскевіч выстаўляе сваю гітару на аўкцыён для дапамогі пацярпелым беларусам
Пра гэта паведаміла Еўрарадыё.

Беларуская спявачка Лера Яскевіч выстаўляе сваю першую гітару на дабрачынны аўкцыён. Грошы, артыманыя ад продажу, пойдуць на падтрымку беларускага народа і дзеячоў культуры, якія пацярпелі ад рэпрэсій.