Лёгкатлет Андрэй Краўчанка: пры гэтай уладзе хачу ўдзельнічаць у Алімпіядзе пад нейтральным сцягам

Такі варыянт, як мы памятаем, цалкам магчымы.

Андрэй Краўчанка пасля вяртання з жодзінскага ізалятара. Фота TUT.BY

Андрэй Краўчанка пасля вяртання з жодзінскага ізалятара. Фота TUT.BY

Вядомы многаборац і алімпійскі прызёр Андрэй Краўчанка выказаў жаданне выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам.
«Вядома, мне хацелася б выступіць на Гульнях за Беларусь, таму што гэта краіна, за якую я ўсё жыццё выступаў. Але пры дадзенай уладзе я хачу выступаць пад нейтральным сцягам, таму што я не хачу прадстаўляць гэты рэжым наогул. Ні ў якіх праявах», — цытуе Краўчанку «Трыбуна» са спасылкай на «Радыё Свабода».