Летняя Школа пра выбары і дэмакратыю запрашае ўдзельнікаў
Рух «За Свабоду» запрашае на летнюю Школу «Выбарчыя сістэмы і дэмакратыя», якая пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Беларусі.
Удзельнікі школы пазнаёмяцца з механізмамі правядзення выбарчых кампаніяў, рознымі выбарчымі сістэмамі, даведаюцца пра паліттэхналогіі
Навучанне будзе найбольш цікавае тым, хто жадае актыўна ўдзельнічаць у выбарах — стаць кандыдатам, кіраўніком штаба і прывесці свайго кандыдата да перамогі.
Перад удзельнікамі выступяць эксперты — паліттэхнолагі, эканамісты, журналісты — а таксама палітыкі.
Месца правядзення: Беларусь (дакладнае месца будзе вядомае пазней).
Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.
Усім жадаючым удзельнічаць трэба запоўніць адмысловую форму, а таксама падрыхтаваць невялікае эсэ (да 1000 знакаў) на тэму: «Паспяховая выбарчая кампанія 5 крокаў да перамогі».
Арганізатары забяспечваюць выдаткі на даезд, пражыванне і харчаванне пад час сесіі.