Лідара гурта «Дай дарогу!» змясцілі ў ІЧУ
Затрыманага сёння ў Брэсце лідара рок-гурта «Дай Дарогу!» Юрыя Стыльскага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста, паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Вялічкін, піша Свабода.
За апошнія дні гэта другое затрыманне Стыльскага. Пасля першага выхаду з ізалятара Стыльскі сказаў людзям, якія яго сустракалі, што яму далі 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Праваабаронца мяркуе, што цяпер музыку, хутчэй за ўсё, затрымалі адбываць «суткі».