Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт, якія перавозілі ў бураковым жоме
Літоўскія мытнікі затрымалі чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт. Гэтым разам іх перавозілі ў бураковым жоме, паведамляе мытня Літвы.
Усяго затрымана 25 тысяч пачкаў цыгарэт «Фэст» на агульную суму (з улікам падаткаў) каля 90 тысяч еўра. Цыгарэты былі схаваныя ў вагоне з грануляваным бурачным жомам,
прывезеным з Беларусі.
Цыгарэты былі выяўлены раніцай 22 кастрычніка, калі супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні правяралі цягнік, які прыбываў з Беларусі. Цягнік ішоў транзітам праз Літву, пачкі беларускіх цыгарэт былі схаваныя пад жомам.
Віленскае аддзяленне крымінальнай мытнай службы пачало
дасудовае расследаванне справы.