Украінская разведка: Лукашэнка таемна дазволіў кантрабанду падсанкцыйных тавараў
Аляксандр Лукашэнка даў сакрэтнае ўказанне камандаванню Дзяржаўнага памежнага камітэта не перашкаджаць кантрабандзе на межах з Украінай, Польшчай і Літвой. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.
Па звестках разведчыкаў, гэта звязана з рэзкім пагаршэннем фінансавай сітуацыі ў краіне з-за накладзеных на рэжым Лукашэнкі заходніх санкцый.
«Так беларускія ўлады спадзяюцца часткова паменшыць
дэфіцыт паступленняў у бюджэт менавіта за кошт максімальнага
стымулявання кантрабанды. У першую чаргу тытунёвых вырабаў мясцовых
вытворцаў», — адзначылі ў ГУР.
У ведамстве патлумачылі, што такім чынам рэжыму атрымаецца
часткова забяспечыць рынак Беларусі, а ў далейшым і РФ, санкцыйнымі групамі тавараў,
якія раней дастаўляліся з краін ЕС.
«Спіс досыць шырокі: запчасткі да аўтамабільнай
тэхнікі, гаспадарчыя тавары і г. д. Каб узмацніць паток тавараў, улады Беларусі
саслабляюць патрабаванні да перасячэння мяжы з боку краін ЕС», — распавялі
ў разведцы.
Памежныя ведамствы Польшчы і Літвы ўжо заяўляюць аб выяўленні буйных партый кантрабандных беларускіх тытунёвых вырабаў у грузавых аўтамабілях.