Літоўскія памежнікі вывудзілі з Нёмана дзевяць «крыг» з беларусімі цыгарэтамі
На мінулым тыдні літоўскія памежнікі вылавілі дзевяць плытоў з цыгарэт, замаскіраваных пад крыгі.
У чацвер памежнікі заўважылі тры падазроныя аб'екты ў
Нёмане, калі патрулявалі мяжу з паветра. Плыты выцягнулі на бераг. Аказалася,
што яны зроблены з лістоў ДСП з прымацаванымі да іх пачкамі цыгарэт Fest, NZ
Gold і Minsk. Да трох трох плытоў былі прымацаваныя GPS-трэкеры, да
аднаго — мабільны тэлефон. Канструкцыі былі пакрытыя брудам, лёдам і снегам, каб
зрабіць іх падобнымі на крыгі.
Яшчэ пяць падобных плытоў выцягнулі з Нёмана ў нядзелю, а
адзін — у нядзелю, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Усяго было канфіскавана 754 пачкаў беларускіх цыгарэт Fest, NZ Gold і Minsk. Іх кошт, уключаючы падаткі, ацэньваецца ў больш як 50
тысяч еўра.
Паводле reform.by.