Тры «крыгі» з беларускіх цыгарэт прыплылі ў Літву

З надыходам зімы кантрабандысты сталі спрабаваць даставіць дробныя партыі цыгарэт з Беларусі ў Літву па рацэ пад выглядам крыг. На мінулым тыдні літоўскія памежнікі выцягнулі з ракі дзевяць такіх "ільдзін", у гэты панядзелак — тры.

pasienis.lt

pasienis.lt

Тры плыты з цыгарэтамі вылавілі з Віліі (Нярыс) у Швенчанскім раёне. Кантрабандысты пакрылі плыты снегам, каб зрабіць іх падобнымі на крыгі, і прымацавалі да кожнага GPS-трэкер. Усяго было канфіскавана 6 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold. Іх кошт разам з падаткамі ацэньваецца ў 21 тысячу еўра, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.
Паводле reform.by