У Літву 26 снежня спрабавалі трапіць толькі восем мігрантаў
За мінулыя суткі спробу незаконнага перасячэння мяжы Літвы здзейснілі восем мігрантаў. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы.

Усіх парушальнікаў «развярнулі». Ніводнага дазволу
на ўезд па гуманітарных меркаваннях у нядзелю выдадзена не было. Службовая зброя на мяжы не ўжывалася.
Усяго з пачатку жніўня, калі літоўскія памежнікі атрымалі права не ўпускаць у краіну мігрантаў, якія ідуць з Беларусі і незаконна перасякаюць мяжу, яны не прапусцілі 8063 чалавекі. Нясенне службы працягваецца ва ўзмоцненым рэжыме.
Паводле reform.by.