Літва закрыла адзін з пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. У чым прычына?

У чацвер ноччу ў адным з ангараў, размешчаных на памежным пункце «Мядзінінкай» на мяжы Літвы з Беларуссю, здарыўся пажар.

Скрыншот з відэа пажару на літоўскай мяжы ў пункце «Мядзінінкай»

Скрыншот з відэа пажару на літоўскай мяжы ў пункце «Мядзінінкай»

Літоўскія памежнікі заявілі, што праз надзвычайнае здарэнне рух на памежным пераходзе ў абодвух напрамках быў часова спынены, паведамляе партал madeinvilnius.lt са спасылкай на інфармагенцтва BNS.

Паведамленне аб узгаранні паступіла 18 красавіка каля 2:40 ночы, на месца былі накіраваны выратавальныя службы. Сам пажар быў ліквідаваны каля 7:00 раніцы. Пацярпелых няма, прычыны ўзгарання цяпер высвятляюцца.

Пры гэтым па дадзеных паліцэйскага кіравання, пажар пачаўся падчас мытнага надгляду Porsche Cayenne: спачатку загарэлася машына, а ад яе агонь распаўсюдзіўся на ангар і адміністрацыйную частку будынка.

Крыніца: telegram

Як паведаміў памежны камітэт Беларусі, раніцай у «Мядзінінкаі» рух быў часткова адноўлены: літоўскія мытныя службы прапускалі толькі транспарт, які ідзе ў нашу краіну. З 11:25 быў адноўлены пропуск беларусаў, якія едуць у Літву на аўтобусах і грузавых аўтамабілях.

Чэргі на мяжы 18 красавіка

Чэргі на мяжы 18 красавіка

Нагадаем, урад Літвы з 1 сакавіка закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю: «Лаварышкес» (з беларускага боку – «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»). А ў жніўні мінулага года Літва часова закрыла памежныя пункты «Шумскас» («Лоша») і «Твярачус» («Відзы»).

Таму цяпер на мяжы з Беларуссю працавалі толькі Каменны лог (Мядзінінкай) і Грыгор'еўшчына (Шальчынінкай) пункты. Каля іх апошнім часам выстройваюцца аграмадныя чэргі з машын.

Паводле myfin.bymadeinvilnius.ltgpkgovby