Людзі, тэрмінова патрэбна дапамога!

У 25-ці кіламетрах ад Мінска знаходзіцца манастрыскі двор. Акрамя людзей са скаладанымі лёсамі, там знайшлі прытулак, ежу і сардэчную цеплыню каля двух дзясяткаў сабак і катоў. Некаторыя з іх былі пакалечаныя, некаторым здраджвалі не адзін раз. Але манахіні далі ўсім ім прытулак, вылечылі, вярнулі веру ў людзей і надзею на лепшае жыццё.. І вось зараз з’явілася пагроза, што на гэтых жывёл могуць вызваць адстрэл.



dsc_0467.jpg

Так здарылася, што адзін з сабакаў сарваўся з ланцуга і ўкусіў цяжарную жыхарку вёскі, што знаходзіцца побач. Жанчына вызвала на сабаку жавадзёраў, яго адлавілі і ўжо забілі. А зараз манахіні непакояцца пра тое, што прыедуць і за астатнімі жывёламі. Жыхары вёскі ўжо выказвалі такое жаданне. Манахіні лічаць, калі ў іх застанецца толькі некалькі жывёл (тых, каго ўжо ніхто не возьме — сляпых і калечаных), то жахары вёскі супакояцца.

Некалькім дзясяткам беспрытульных жывёл манахіні знайшлі новых гаспадароў. Але засталося яшчэ шмат сабак і катоў, якім тэрмінова патрэбна наша дапамога. Паглядзіце ў гэтыя вочы! Дайце ім шанец на жыццё!

Вось гэта Ліза. За кароткае жыццё яе білі, здекваліся, калечылі. Манахіні адбілі яе ў тых садзістаў, выхадзілі, стэрылізавалі, вярнулі веру ў людзей. І толькі пакалечаная лапа нагадвае пра тое, што яшчэ нядаўна сабаку маглі забіць да смерці.

l_za.jpg

А вось яшчэ сабакі і каты, кожны з іх вынес нямала выпрабаванняў. Давайце падорым ім шчаслівае жыццё! Мы ж ЛЮДЗІ!

dsc_0411.jpg

kot.jpg

maks.jpg

koti.jpg

partos.jpg

Уся інфармацыя па тэлефонах: +375 29 6032504 (Вольга); +375 44 5800134 (Іаана); +375 29 5082624 (Алена)