ЛПП у Наваполацку пераробяць у папраўчую калонію
У Наваполацку лячэбна-працоўны прафілакторый №8 ліквідуюць і на яго месцы створаць папраўчую калонію №1.
![Фота: pixabay.com Фота: pixabay.com](/img/v1/images/turma_2706.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: pixabay.com
Адпаведны ўказ №223 за подпісам Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савету Міністраў даручана фінансаваць новую папраўчую калонію ў рамках сродкаў, прадугледжаных у дзяржаўным бюджэце на ўтрыманне органаў і арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы.
Міністэрства ўнутраных спраў мусіць у трохмесячны тэрмін забяспечыць ліквідацыю ЛПП і дзяржаўную рэгістрацыю папраўчай калоніі, пераразмеркаваць штатную колькасць супрацоўнікаў і грамадзянскага персаналу ЛПП №8 і папраўчай установы адкрытага тыпу №15, а таксама зацвердзіць структуру і штатны расклад ПК №1.
euroradio.fm