«Луч» выпусціў калекцыю гадзіннікаў у гонар Пімена Панчанкі

У 2022 спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, і з гэтай нагоды мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў адмысловую калекцыю.

chasy_luch_pimen_panchenko_1.jpg

За аснову дызайну прадпрыемства ўзяло першы зборнік вершаў Пімена Панчанкі — «Упэўненасць», выдадзены ў 1938 годзе, дзе паэт усхваляе хараство і багацце роднай зямлі.

Як адзначае «Луч», «вільгацеабаронены сталёвы корпус гадзіннікаў, нагадвае форму корпуса з эпохі маладосці паэта. На цыферблаце — назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку — урывак верша «Родная мова». У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035. Памер корпуса — 35х40, 6 мм — будзе зручны як хлопцам, так і дзяўчатам».

Калекцыя імя Пімена Панчанкі лімітаваная (2 мадэлі па 150 асобнікаў), кошт такіх гадзіннікаў складае каля 115 еўра.

876_mova_pimen_panchanka_man_front_min.png