Лукашэнка прапануе жыць у пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы раёнах

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, можна і трэба жыць.

hjc4qx83cwv2tyzx_1.jpg

«Сёння людзі разумеюць і я, што на гэтай зямлі можна жыць. Самае галоўнае — мы тут будзем жыць», — заявіў Лукашэнка ў час сустрэчы з жыхарамі Нараўлянскага раёна ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. Кіраўніка дзяржавы цытуе яго прэс-служба.
«Прыйшоў час вельмі актыўна асвойваць гэты край», — падкрэсліў Лукашэнка.
Раней кіраўнік краіны ўсклаў кветкі да гранітнага мемарыяла памяці выселеным вёскам Нараўлянскага сельсавета ў аграгарадку Завойць.
Помнік быў адкрыты ў гэтым годзе да 34-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён устаноўлены побач з Завойцянскім сельскім домам культуры.
Мемарыял уяўляе сабой трохконтурнае збудаванне, на якім намаляваныя тры дамы. Яны аб'яднаны ў адну кампазіцыю і сімвалізуюць вёскі Нараўлянскага (у 1986 годзе — Завойцянскага) сельсавета: Раманаўка, Смалегоўская Рудня і Смалегоў. Жыхары гэтых вёсак пасля аварыі на ЧАЭС былі пераселены ў не забруджаныя радыёнуклідамі рэгіёны.
interfax.by