Лукашэнка скасаваў УУС па ахове метрапалітэна
Аляксандр Лукашэнка сваім указам скасаваў упраўленне ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна.

Як адзначаецца, яго функцыі па арганізацыі рэагаванняў на заявы, паведамленні пра злачынствы, адміністрацыйных правапарушэннях і інфармацыю пра здарэнні на аб'ектах метрапалітэна перадаюцца ГУУС Мінгарвыканкама, па арганізацыі бяспекі выканання перавозак пасажыраў — службе бяспекі Мінскага метрапалітэна
У прэс-службе кіраўнікадзяржавы адзначылі, што дакумент быў прыняты «ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў».