Міжнародная студэнцкая канферэнцыя “Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі”

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі "Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі, якая будзе праходзіць з 18 па 20 траўня ў Вільні.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць уплыў еўрапеізацыі на працэсы трансфармацыі нацыянальных, палітычных, эканамічных і сацыяльных сістэмаў. Удзельнікі таксама змогуць пазнаёміцца з працай магістарскіх і бакалаўрскіх акадэмічных праграмаў ЕГУ. У межах канферэнцыі пройдзе шэраг міждысцыплінарных “круглых сталоў, майстар-класаў і воркшопаў, арганізаваных студэнтамі ўніверсітэта з удзелам прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, навукова-даследчых цэнтраў, а таксама запрошаных экспертаў з універсітэтаў краінаў Еўропы.

Працоўныя мовы: ангельская, нямецкая, беларуская, руская.

Студэнты, якім патрабуецца візавая падтрымка, павінны пазначыць у заяўцы пашпартныя дадзеныя для атрымання візаў. Віза прадастаўляецца бясплатна. На перыяд правядзення канферэнцыі усім удзельнікам прадастаўляецца пражыванне.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/ykhBpL

Апошні тэрмін падачы заявак: 10 красавіка 2012 году.

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю — на сайце: http://bit.ly/zsnlMM

Паводле students.ehu.lt