МАК вырашыць пытанне з допускам расіян на Алімпіяду ў канцы студзеня

Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэма (МАК) апублікуе спіс расійскіх спартсменаў, дапушчаных да ўдзелу у зімовай Алімпіядзе, не пазней за 28 студзеня. 

doping_russia_2.jpg


Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт МАК. Камісію ачольвае кіраўнік Незалежнай арганізацыі допінг-тэставання Валеры Фурнерон.
У пачатку снежня Алімпійскі камітэт Расіі быў дыскваліфікаваны: МАК заявіў, што да Гульняў у Пхенчхане дапусцяць толькі спартсменаў, якія не ўжывалі допінг. Пры гэтым яны павінны будуць выступаць пад нейтральным сцягам.
Рашэнне МАК было прынятае на падставе дакладу незалежнага эксперта WADA Рычарда Макларэна аб сістэматычным ужыванні допінгу расійскімі спартсменамі ды існаванні ў Расіі сістэмы дзяржаўнай падтрымкі ўжывання допінгу. Расія палічыла даклад несправядлівым і заявіла, што ўсе выпадкі ўжывання допінгу мелі індывідуальны характар.
Паводле «Еўрарадыё»