Расіі дазволілі выкарыстоўваць два з трох колераў нацыянальнага сцяга на Алімпіядзе
Міжнародны алімпійскі камітэт распрацаваў патрабаванні да экіпіроўкі расійскіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане у 2018 годзе.
На форме спартоўцаў герб павінен быць заменены алімпійскімі кольцамі, а назва краіны (Russia) трэба замяніць на «Алімпійскі спартовец з Расіі» (Olympic Athlete from Russia). Прычым слова Russia нельга вылучаць больш буйным шрыфтам.
Гэта ж тычыцца скарочанай назвы: RUS замяняецца на OAR. Таварны знак «Team Russia» таксама забаронены. Усе надпісы на форме павінны быць выкананы на англійскай мове.
У экіпіроўцы дазволена выкарыстоўваць адзін ці два колеры нацыянальнага сцяга, але ў выніку ні адзін элемент не павінен складацца ў сам сцяг. МАК будзе ўхваляць схемы размалёўкі асобна.
Раней МАК адхіліў расійскую зборную ад удзелу ў Гульнях-2018, дазволіўшы допуск спартоўцаў пад нейтральным сцягам. Расійскі сцяг і гімн будуць выкарыстаны толькі падчас цырымоніі закрыцця Алімпіяды.
Расійскія спартоўцы аднагалосна пагадзіліся ўдзельнічаць у Гульнях пад нейтральным сцягам, а тэлеканалы паабяцалі не адмаўляцца ад трансляцыі спаборніцтваў.
Нагодай для адхілення расійскай зборнай стала антыдопінгавае расследаванне па матэрыялах, прадстаўленых былым кіраўніком Маскоўскай лабараторыі Рыгорам Родчанкавым. МАК прызнаў існаванне ў Расіі сістэмы распаўсюджвання допінгу, у якую былі ўцягнутыя чыноўнікі Мінспорту. Былы кіраўнік ведамства Віталь Мутко пажыццёва адхілены ад Алімпіяд.
Паводле meduza.io