Маладога міліцыянта звольнілі ў першы год адпрацоўкі, цяпер ён мусіць сплаціць ВНУ аграмадныя грошы
Гомельскага міліцыянта звольнілі за «правіну» ў першы год адпрацоўкі — і цяпер ён вінны Акадэміі МУС велізарную суму, піша «Люстэрка».
![_belarus_zyccjo_milicyja_fota_novy_czas_1_logo.jpg _belarus_zyccjo_milicyja_fota_novy_czas_1_logo.jpg](/img/v1/images/_belarus_zyccjo_milicyja_fota_novy_czas_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Гомелі маладога міліцыянта звольнілі са службы па артыкуле — за правіну, несумяшчальную з працай у органах унутраных спраў. У хлопца гэта быў першы год працы пасля Акадэміі МУС.
ВНУ падала на яго ў суд і прымусіла плаціць за неадпрацаванае размеркаванне. Сума аказалася велізарнай — падрабязнасці паведамляюцца ў рашэнні суда.
Дзмітрый (імя зменена) вучыўся ў Акадэміі МУС на спецыяльнасці «правазнаўства» следча-экспертнага факультэта. ВНУ цалкам забяспечвае будучых сілавікоў — гарантуе пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, грашовае забеспячэнне. Узамен кожны абітурыент пры паступленні бярэ абавязацельства пасля выпуску адпрацаваць у МУС як мінімум пяць гадоў.
Глядзіце таксама
![Лукашэнка падпісаў закон: тэрмін адпрацоўкі для лекараў пасля ардынатуры павялічваецца да 5 гадоў Станіслаў Салавей: Цяпер усе разумеюць, што паступіць у медыцынскі — гэта рабства](/img/v1/images/_medycyna___kavid__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Дзмітрыя пасля заканчэння Акадэміі адправілі служыць у Цэнтральнае РАУС Гомеля. Але нешта пайшло не так, і маладога чалавека звольнілі са службы за нейкую правіну, якая з’яўляецца падставай для датэрміновага скасавання кантракта. Замест 60 месяцаў ён адпрацаваў толькі дзевяць.
У выпадку звальнення міліцыянта за злачынства, невыкананне кантракта, правіну да заканчэння размеркавання ён абавязаны кампенсаваць ВНУ не толькі кошт навучання, але і ўсе астатнія выдаткі. Сума разлічваецца прапарцыйна неадпрацаванаму тэрміну кантракта.
Акадэмія МУС палічыла выдаткі на Дзмітрыя: аказалася, за чатыры гады на падрыхтоўку міліцыянта выдаткавалі 81 260 рублёў. Паколькі дзевяць месяцаў ён усё ж адпрацаваў, яму выставілі крыху меншы рахунак — на 69 071 рубель. Хлопец не кампенсаваў выдаткі добраахвотна, таму ВНУ падала супраць яго пазоў.
Глядзіце таксама
![Студэнты-платнікі абураюцца размеркаванню «Кідаць вучобу і з’язджаць». Што бацькі студэнтаў-платнікаў думаюць пра адпрацоўку](/img/v1/images/1042056722_0_160_3073_1888_1920x0_80_0_0_2b26cb76012f92364e6944c0a60dbf0c.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На пасяджэнні суд заканамерна прыняў бок Акадэміі. Былы міліцыянт пагадзіўся з выстаўленымі яму патрабаваннямі. Ён мусіць будзе вярнуць ВНУ ўсе 69 тысяч.
Але гэтым яго запазычанасць не абмежавалася. Як з боку, які прайграў, суд спагнаў з маладога чалавека законную дзяржпошліну ў 5% ад сумы пазову — а гэта яшчэ 3453 рублі.
То-бок за звальненне з міліцыі хлопцу давядзецца заплаціць 72,5 тысячы рублёў.
Глядзіце таксама
![Валерый Карбалевіч пра метады Аляксандра Лукашэнкі Карбалевіч: У Лукашэнкі ёсць адзін спосаб вырашэння любой праблемы — гвалт](/img/v1/images/imgl0539__1__logo.jpg_logo.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)