Манаполія на знешні інтэрнэт-трафік застанецца ў дзяржавы
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі вырашыў не перадаваць права на пропуск міжнароднага інтэрнэт-трафіку недзяржаўным кампаніям, як пра гэта нядаўна заяўляла міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Аператарамі знешняга інтэрнэт-трафіку па-ранейшаму застануцца дзяржаўныя "Белтэлекам" і Нацыянальны цэнтр абмену трафікам.
Адпаведную пастанову ААЦ № 91 ад 6 снежня "Аб зацвярджэнні пераліку аператараў электрасувязі, якія маюць права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў" апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі 11 снежня.
Як раней перадаваў Тэлеграф, аб магчымасці з'яўлення ў Беларусі трэцяга аператара знешняга інтэрнэт-трафіку ў мінсувязі заявілі ў кастрычніку 2012 года.