Марфа Рабкова страціла прытомнасць падчас прагулкі ў СІЗА
Гэта адбылося ўчора, 25 ліпеня.

Палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова страціла прытомнасць падчас прагулкі ў СІЗА.
«Вясна» піша, што гэта адбылося ўчора, 25 ліпеня.
Артэрыяльны ціск у Марфы быў 80/60, урач СІЗА таксама зрабіў ёй кардыяграму. Цяпер Марфа знаходзіцца на пасцельным рэжыме і адчувае сябе вельмі слабой.