Палітолага Валерыю Касцюгову вінавацяць па тых жа артыкулах, што Калеснікаву, Зянковіча і Фядуту

«Заклікі да захопу ўлады і змова» — «Нашай Ніве» стала вядома, у чым вінавацяць палітолага Валерыю Касцюгову, затрыманую 30 чэрвеня. Ёй пагражае да 12 гадоў

photo_2021_07_26_14_55_25.jpg

30 чэрвеня сілавікі прыйшлі па экспертку Валерыю Касцюгову. Быў ператрус, пасля Касцюгову змясцілі на Акрэсціна, затым — «Валадарка». І ўвесь гэты час не было інфармацыі, па якой справе праходзіць экспертка. Нарэшце стала вядома: Касцюгову вінавацяць у закліках і змове па захопе ўлады.
Тое ж абвінавачанне і ў эксперткі Таццяны Кузінай, якую затрымалі ў мінскім аэрапорце 29 чэрвеня. Па гэтых жа артыкулах праходзяць Марыя Калеснікава, «змоўшчыкі» Фядута і Зянковіч.