Марыю Каржанеўскую асудзілі на тры тыдні арышту
Марыя Каржанеўская была затрыманая 25 сакавіка, калі пайшла шукаць раней затрыманага сына.

«Марыю паспелі асудзіць у суботу. 21 суткі. Пакуль на Акрэсціна», — напісалі яе сябры ў Facebook.
Перад гэтым у іх кватэры зладзілі ператрус, калі гаспадароў не было дома.
Марыя Каржанеўская 25 сакавіка пайшла да сілавікоў, каб даведацца, што з яе сынам і забраць яго ровар. Потым яна выйшла на сувязь з Цэнтральнага РУУС Мінска, такім чынам стала вядома пра яе затрыманне.
Яе сын Данііл Каржанеўскі быў пакараны судом Мінскага раёна 12 суткамі арышту за «непадпарадкаванне».