Мастака Алеся Пушкіна, якому пагражае 12 гадоў за карціну, пакінулі за кратамі да суда

Пра гэта паведаміў Фонд культурнай саліжарнасці са спысалкай на жонку вязня.

200279000035_41640.jpg

Мастак Алесь Пушкін застанецца ў няволі да суда. Яго вінавацяць яго паводле арт.130 ч.3 КК («распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў», а таксама рэабілітацыя нацызму»), аднак, як паведамляецца, ён трымаецца і пачуваецца добра.

Пакаранне паводле гэтага крымінальнага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала дэманстрацыя партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Аўгена Жыхара на выставе ў гродненскім прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця». Па гэтай жа справе быў таксама затрыманы на 72 гадзіны кіраўнік «Цэнтра» Павел Мажэйка, але пазней ён выйшаў на волю.