Маўчанне не золата!
З 29 сакавіка па 6 красавіка пры падтрымцы Эразмус+ у Тбілісі пройдзе моладзевы абмен «Маўчанне не золата».
Тэма праекта – найперш правы чалавека і іх кантроль у анлайн-прасторы. Мэта – спрыяць таму, каб маладыя людзі не трымалі факты гвалту ў сакрэце і ўмелі звярнуцца па дапамогу, а таксама супрацьстаяць гвалтоўным дзеянням. Апроч беларусаў у праекце бяруць удзел кандыдаты з Балгарыі, Грузіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Чэхіі, Арменіі, Албаніі і Літвы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
-узрост лідара групы 18+, удзельнікаў – 16-30 год.
-цікавасць да правоў чалавека;
-(вітаецца) валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Месца правядзення:
м. Руставі (11 км. ад Тбілісі).
Умовы ўдзелу: Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Удзельнікам неабходна аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра.
Падацца можна, запоўнішы анкету да 31 студзеня.
Больш інфармацыі пра абмен “Маўчанне не золата” – тут.
Паводле adukacyja.info