Медыкі зарэгістравалі за суткі 335 галалёдных і халадовых траўмаў

Агулам з 17 лістапада 2021 года па 3 студзеня 2022 года ў Беларусі зарэгістраваны 6 387 пацярпелых з галалёднай і халадовай траўмай. Такія звесткі прыводзіць Мінздароўя.

Галалёд. Архіўнае фота Яны Трусіла

Галалёд. Архіўнае фота Яны Трусіла

У Брэсцкай вобласці звярнуліся па медыцынскую дапамогу 565 чалавек (за суткі 26). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 35 пацыентаў (за суткі 2 чалавекі), галалёдныя — у 530 (за суткі 24) пацярпелых. У бальніцы шпіталізаваны 110 чалавек (за суткі — 6).
У Віцебскай вобласці зарэгістраваны 1 530 пацыентаў (за суткі 120). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 69 пацыентаў (за суткі 1 чалавек), галалёдныя — у 1 461 пацярпелага (за суткі 119). У бальніцы шпіталізаваны 137 чалавек (за суткі — 8).
У Гомельскай вобласці зарэгістраваны 1 057 пацыентаў (за суткі 25). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 22 пацыентаў (за суткі 1), галалёдныя — у 1 035 пацярпелых (за суткі 24). У бальніцы шпіталізаваны 99 чалавек (за суткі 2).
У Гродзенскай вобласці зарэгістраваны 777 пацыентаў (за суткі 48). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 22 пацыентаў (за суткі 1), галалёдныя — у 754 (за суткі 47) пацярпелых. У бальніцы шпіталізаваны 178 чалавек (за суткі — 9).
У Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 1 86 пацыентаў (за суткі 29). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 21 пацыентаў (за суткі 0), галалёдныя — у 1 065 чалавек (за суткі 29). У бальніцы шпіталізаваны 103 чалавекі (за суткі — 2).
У Мінскай вобласці зарэгістраваны 737 пацыентаў (за суткі 69). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 27 пацыентаў (за суткі 0 чалавек), галалёдныя - у 645 чалавек (за суткі 4). У бальніцы шпіталізаваны 68 ​​чалавекі (за суткі - 3).
У Мінску зарэгістраваны 635 пацыентаў (за суткі 18). Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў 7 пацыентаў (за суткі 0 чалавек), галалёдныя — у 628 (за суткі 18) пацярпелых. У бальніцы шпіталізаваны 60 чалавек (за суткі — 0).