Адзін чалавек загінуў і 11 пацярпелі ў выніку аварыі пад Мінскам

Лабавое сутыкненне маршруткі і мінівэна адбылося ўвечары 2 студзеня ва Уздзенскім раёне. Загінулай дзяўчыне 3 студзеня павінна было споўніцца 25 гадоў.

Фота СК

Фота СК

Па даных следства, каля 20 гадзін 40 хвілін 2 студзеня 2022 27-гадовы мужчына, кіруючы аўтамабілем Opel Vivaro, рухаўся ў бок Слуцка па аўтадарозе «Мінск-Мікашэвічы».
Паблізу вёскі Басманаўка Уздзенскага раёна ён не ўлічыў ускладненыя ўмовы надвор'я ў выглядзе галалёду, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем маршрутнага таксі «Peugeot», які рухаўся ў бок сталіцы, пад кіраваннем 24-гадовага вадзіцеля.
У выніку ДТЗ 24-гадовая пасажыр аўтамабіля Opel Vivaro ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння. На наступны дзень, 3 студзеня, дзяўчыне мусіла споўніцца 25 гадоў. Абодва вадзіцелі атрымалі траўмы, цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі таксама дзевяць пасажыраў маршрутнага таксі, усе шпіталізаваны.

Фота СК

Фота СК


Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да вадзіцеля Opel узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Кіроўцаў, якія сталі сведкамі ДТЗ, у тым ліку якія валодаюць запісамі з відэарэгістратара, просьба паведаміць аб абставінах таго, што адбылося, ва Уздзенскі РАСК па тэлефоне: 8 (01718) 6-61-45.